Паводзіны Расеі прагматычныя, адпавядаюць яе нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам. (…) У дачыненьні да Беларусі расейскае кіраўніцтва праводзіць тую палітыку, якая ня проста адпавядае нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам Расеі, але і падтрымліваецца большасьцю яе насельніцтва. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 175.
Wolha Abramawa słynne cytaty
Аляксандар Лукашэнка (…) ва ўнутраным і вонкавым пляне праводзіць палітыку, якая падтрымліваецца і падзяляецца большасьцю насельніцтва краіны. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт, Wydawnictwo ARCHE, Warszawa 2006, ISBN 8389406772, s. 175. (białorus.)
Я думаю, ня ўсё так трагічна, як бачыць адзін бок, і ня ўсё так цудоўна, як бачыць другі. (…) паспрабуйце ўявіць краіну, у якой ня ўсё так добра, як пішуць дзяржаўныя газэты, і ня ўсё так дрэнна, як пішуць недзяржаўныя, – і вы атрымаеце той вынік, які ёсьць. (białorus.)
Opis:O sytuacji politycznej na Białorusi.
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 41.
Калі ня скочвацца на «ўра-патрыятычныя» лёзунгі, дык быць беларусам − значыць адчуваць сваю прыналежнасьць да гэтага абшару. (…) Нас не дарма часам называюць «ляндшафтнай» нацыяй (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 123. (białorus.)
У вайскова-палітычным саюзе з Расеяй мы будзем, давайце разважаць цьвяроза. (…) ня бачу, чаму нельга быць у саюзе з Расейскай Фэдэрацыяй, не ўваходзячы ў яе, а маючы асаблівыя стасункі з Расейскай Фэдэрацыяй, і ў той жа час – наладзіць такія самыя асаблівыя стасункі з Захадам. Больш за тое, зусім ідэальны варыянт – калі і Расея пачала б рухацца ў кірунку інтэграцыі ў эўрапейскія структуры (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 89.
я з самага пачатку свайго знаходжаньня ў палітыцы зьяўляюся прарасейскім палітыкам, але адначасова − і праэўрапейскім. Я стараюся трымаць гэты балянс. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 175.
Wolha Abramawa cytaty
Літва, Польшча, Украіна праводзяць палітыку, якая ў доўгатэрміновым пляне не адпавядае іх нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам. (…) я ня думаю, што такім быў бы выбар большасьці народу, калі б пытаньне пра стаўленьне да Беларусі было вынесена на агульнанацыянальны рэфэрэндум у кожнай з гэтых краінаў. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 193.
Займацца ў Беларусі палітыкай – гэта вельмі стрэсагенна. Часам адчуваньне такое, нібы ты плывеш у балоце. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 123.
празь пяцьдзясят гадоў, з майго пункту гледжаньня, Беларусь мае зрабіцца паўнацэннай сярэднеэўрапейскай краінай з высокімі жыцьцёвымі стандартамі, з высокай камфортнасьцю для пражываньня людзей. І адзінае, чаго мне не хацелася б пазычаць у эўрапейцаў, – гэта эўрабюракратыя і некаторыя абыватальскія каштоўнасьці. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 25–26.
Паколькі мы – краіна, якая знаходзіцца… не скажу – на разломе цывілізацыяў, але ва ўсякім разе – на стыку цывілізацыйных тыпаў, у Беларусі місія больш складаная, і нам складаней артыкуляваць нашыя нацыянальныя і дзяржаўныя інтарэсы. Наш інтарэс – гэта адмова ад канчатковага цывілізацыйнага выбару. І гэта – таксама выбар. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 90.
А ў Эўрасаюзе ўвогуле не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі. Проста не разумеюць! Палітыка Эўрасаюзу ў дачыненьні да Беларусі фармуецца не ў Эўрасаюзе − яна фармуецца тут, той часткай палітычнай апазыцыі, якая даўно ўжо заняла пэўную палітычную нішу і ператварыла палітыку ў бізнэс. У цэлым, гэтая частка апазыцыі не зацікаўленая (наперакор гучным словам, шумавым эфэктам, палітычным заявам), каб сытуацыя ў Беларусі мянялася ў напрамку дэмакратызацыі (…) таму што ёй выгодна і камфортна існаваць. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 213
Калі разглядаць (…) з пункту гледжаньня даміноўнай грамадзкай думкі, якая сфармаваная ў эўрапейскіх краінах, то, безумоўна, не зьяўляецца. (białorus.)
Na pytanie, czy Białoruś jest częścią Europy.
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 41. (białorus.)
„Lepsza jest eurointegracja, niż (wyolbrzymiając sytuację) gospodarcza autarkia.”
Лепш эўраінтэграцыя, чым (утрыруем сытуацыю) гаспадарчая аўтаркія. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 68.