А ў Эўрасаюзе ўвогуле не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі. Проста не разумеюць! Палітыка Эўрасаюзу ў дачыненьні да Беларусі фармуецца не ў Эўрасаюзе − яна фармуецца тут, той часткай палітычнай апазыцыі, якая даўно ўжо заняла пэўную палітычную нішу і ператварыла палітыку ў бізнэс. У цэлым, гэтая частка апазыцыі не зацікаўленая (наперакор гучным словам, шумавым эфэктам, палітычным заявам), каб сытуацыя ў Беларусі мянялася ў напрамку дэмакратызацыі (…) таму што ёй выгодна і камфортна існаваць. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 213