Паводзіны Расеі прагматычныя, адпавядаюць яе нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам. (…) У дачыненьні да Беларусі расейскае кіраўніцтва праводзіць тую палітыку, якая ня проста адпавядае нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам Расеі, але і падтрымліваецца большасьцю яе насельніцтва. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 175.
Wolha Abramawa: Stosunek
Wolha Abramawa jest białoruska naukowiec i polityk. Odkryj ciekawe cytaty na temat stosunek.
Літва, Польшча, Украіна праводзяць палітыку, якая ў доўгатэрміновым пляне не адпавядае іх нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам. (…) я ня думаю, што такім быў бы выбар большасьці народу, калі б пытаньне пра стаўленьне да Беларусі было вынесена на агульнанацыянальны рэфэрэндум у кожнай з гэтых краінаў. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 193.
У вайскова-палітычным саюзе з Расеяй мы будзем, давайце разважаць цьвяроза. (…) ня бачу, чаму нельга быць у саюзе з Расейскай Фэдэрацыяй, не ўваходзячы ў яе, а маючы асаблівыя стасункі з Расейскай Фэдэрацыяй, і ў той жа час – наладзіць такія самыя асаблівыя стасункі з Захадам. Больш за тое, зусім ідэальны варыянт – калі і Расея пачала б рухацца ў кірунку інтэграцыі ў эўрапейскія структуры (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 89.
А ў Эўрасаюзе ўвогуле не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі. Проста не разумеюць! Палітыка Эўрасаюзу ў дачыненьні да Беларусі фармуецца не ў Эўрасаюзе − яна фармуецца тут, той часткай палітычнай апазыцыі, якая даўно ўжо заняла пэўную палітычную нішу і ператварыла палітыку ў бізнэс. У цэлым, гэтая частка апазыцыі не зацікаўленая (наперакор гучным словам, шумавым эфэктам, палітычным заявам), каб сытуацыя ў Беларусі мянялася ў напрамку дэмакратызацыі (…) таму што ёй выгодна і камфортна існаваць. (białorus.)
Źródło: Пад рэдакцыяй Валера Булгакава: Беларусь: ні Эўропа, ні Расея…, op. cit., s. 213