У нас, у Гродзенскай вобласці, ніякіх міжнацыянальных і міжканфесійных разладаў ніколі не было. (…) Я жыву ў гродзенскім рэгіёне больш за трыццаць гадоў і не памятаю ні аднаго выпадку, каб у простых грамадзян узніклі нейкія праблемы ва ўзаемаадносінах. Узнікалі пытанні па канкрэтных справах — да прыкладу па карце паляка, па Саюзе палякаў. Што ж, ёсць пэўныя актыўныя людзі, як кажуць, са сваім поглядам, і яны маюць права яго выказаць. Але сказаць, што кагосьці ўшчамляюць — я пра такое не чуў. Калі мы паглядзім хоць бы структуру органаў улады Гродзеншчыны, то ўбачым шмат імёнаў і прозвішчаў відавочна польскага паходжання. (białorus.)
Źródło: Парламентарый Аляксандр Антоненка — пра заяву кіраўніка МЗС Польшчы: Відаць, міністр Сікорскі зыходзіў з інтарэсаў сваёй краіны http://by.belapan.by/archive/2011/02/16/by_media_sikorskij/, 16 lutego 2011
Alaksandr Antonienka cytaty
У Польшчы, як у любой дзяржавы, ёсць свае кірункі і прыярытэты ў палітыцы. Калі Польшча сёння больш схіляецца да палітыкі ЗША ці Еўрасаюза, гэта яе справы. У нас таксама свае інтарэсы, і мы зыходзім з іх, калі вырашаем пытанні, да прыкладу, з Расіяй ці Літвой. (białorus.)