…) нам трэба ясна ўсьведамляць, што на чарзе — Беларусь. І калі з Украінай ня так усё проста ў Масквы атрымліваецца, то нам прыйдзецца стакроць цяжэй. (…) Калі практычнае ўварваньне на землі суседа пачалося — яно будзе працягнута. І цяпер ужо нам трэба думаць, што мы будзем рабіць заўтра, як нам рыхтавацца да горшага. (…) Літаратар будзе падтрымліваць словам, іншы творчы чалавек — нейкімі мастацкімі акцыямі. (białorus.
Źródło: Славамір Адамовіч: На ўсходзе ў нас — патэнцыйны агрэсар, 17 marca 2014 http://www.svaboda.org/content/transcript/25299446.html
Sławamir Adamowicz słynne cytaty
…) у нашым беларускім народзе сядзіць мікроб несупраціўленьня, гэтак званай талерантнасьці — абы вайны не было. Мы таксама на гэта наракаем, прынамсі, пэўная частка беларускай інтэлігенцыі. Але мікроб ёсьць, ён аб’ектыўна прысутнічае. Гэты мікроб, гэты вірус разьвіўся настолькі, што дазволіў нам выбраць кіраўніка, які кіруе намі ўжо дваццаць гадоў. (białorus.
Źródło: Славамір Адамовіч: На ўсходзе ў нас — патэнцыйны агрэсар, 17 marca 2014 http://www.svaboda.org/content/transcript/25299446.html
Беларусь, сувэрэнітэт Беларусі — паняткі неадменныя, яны не падлягаюць дыскусіі, ня могуць быць разьменнай манетай. (…) Нашым людзям не знайшлося месца ў палітычных структурах, у партыях, і на сёньня мы ня маем ніводнай парамілітарнай арганізацыі, якая ў выпадку падзеяў, падобных на ўкраінскія, магла б нас падтрымаць фізычна. (…) сёньня актуальным зьяўляецца аднаўленьне, стварэньне і навучаньне баявых адзінак. Добраахвотнікі для іх былі, думаю, ня ўсе яны зьехалі па-за межы Беларусі. Сёньня трэба гуртавацца і ўспамінаць, як ператоргваецца затвор на зброі. (białorus.)
Źródło: Славамір Адамовіч: На ўсходзе ў нас — патэнцыйны агрэсар, 17 marca 2014 http://www.svaboda.org/content/transcript/25299446.html