Я, прызнаюся, атэіст з гуманістычным сьветапоглядам, я не веру ў Бога, але веру ў людзей, у маім сьветапоглядзе чалавек - гэта галоўная каштоўнасьць, мы павінны паважаць адзін аднаго, прымаць і дапамагаць адзін аднаму. Я не веру ў Бога, але ніколі не буду граміць цэрквы ці блякаваць маршрут правядзеньня хроснага ходу і тым больш нападаць на яго удзельнікаў. (białorus.)
Źródło: Сяргей Андросенка http://www.svaboda.org/content/interview/25189956.html, 4 grudnia 2013
Siarhiej Androsienka cytaty
І так, гей-прайд - гэта правакацыя, правакацыя для тых, хто з-за недахопу інфармацыі або наўмысна ставіць знак роўнасьці паміж хваробай, дэвіяцыямі, грахом і псыха-фізычнай асаблівасьцю чалавека, якая дадзена яму ад нараджэньня. І, сапраўды, нам хочацца, каб гомасэксуальнасьць успрымалася як натуральная зьява, бо гэта і ёсьць натуральнай зьявай. (białorus.)
Źródło: Сяргей Андросенка http://www.svaboda.org/content/interview/25189956.html, 4 grudnia 2013